1 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё IX з’езда настаўнікаў і работнікаў адукацыі дзяржаў – удзельнікаў СНД.
Для ўдзельнікаў з’езда з Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Беларусі была арганізаваная выстава дасягненняў сістэмы адукацыі нашай краіны. Адзін з раздзелаў выставы прадстаўляў краязнаўчую работу і дзейнасць музеяў устаноў адукацыі. Адмыслова да з’езда на аснове матэрыялаў школьных музеяў аддзелам краязнаўства МДТЭЦДіМ была падрыхтаваная часовая экспазіцыя аб нашых суайчынніках, чыё жыццё было звязана з прафесіяй педагога. Гэта першы сакратар ЦК КПБ Пётр Міронавіч Машэраў, каторы пасля атрымання вышэйшай адукацыі працаваў настаўнікам матэматыкі і фізікі у сярэдняй школе ў Расонах. Гэта сын сялянскіх настаўнікаў, заснавальнік беларускай школы тэарэтычнай фізікі Фёдар Іванавіч Фёдараў – першы кандыдат навук, які вырас у Беларусі і, як П.М. Машэраў, пачынаў з выкладання фізікі і матэматыкі ў педагагічным тэхнікуме і сярэдняй школе ў Крычаве. Гэта заслужаны работнік адукацыі Беларусі Надзея Аляксееўна Сторажава – адпрацаваўшы каля 40 гадоў у школе, яна стала аўтарам падручнікаў і рабочых сшыткаў, дзякуючы якім навучыліся чытаць і пісаць сотні тысяч беларускіх дзяцей.
Асабістыя рэчы, падарункі, вучэбная літаратура, ліставанне, чарнавікі і працы гэтых выдатных асоб, што экспануюцца на выставе, з’яўляюцца часткай калекцый Народнага музея імя П.М. Машэрава (ДУА «Сярэдняя школа № 137 г. Мінска імя П.М. Машерова»), музея «Лабараторыя высокіх энергій» (ДУА «Гімназія № 37 г. Мінска») і музея «Памяць пакаленняў» (ГУО «Сярэдняя школа № 81 г. Мінска).
Мы в соцсетях & RSS