Сёння, 06.11.2025 г.,школьны музей “ Нацыянальныя рамёслы “ зранку напоўніўся вясёлымі дзіцячымі галасамі: у госці завіталі вучні- першакласнікі СШ 77, наведвальнікі школьнага аздараўленчага лагера” Сонейка”.
Аглядная Інтэрактыўная экскурсія « Запрашаем у музей!» з элементамі развіваючай гульні значна папоўніла беларускамоўны слоўнікавы запас вучняў.
А майстар- класы , праведзеныя ў музеі, выклікалі сапраўдны ажыятаж , бо кожнаму з дзяцей хацелася адправіць чыгунок з ежай у печ, адбіць пранікам ручнікі, папрасаваць бялізну, забіць драўляным малатком цвік, зручна размясціць на плячах каромысел і г. д.
Дзіцячая непасрэднасць, зацікаўленасць, вялікае жаданне пазнаць новае , загадкавае прывялі да таго, што музейныя прадметы ажылі, загаварылі, шмат аб чым паведалі юным наведвальнікам.
Мы в соцсетях & RSS