Сёння ,05.11.2025 г., на базе музея ДУА "Сярэдняя школа № 77 г. Мінска" прайшло паседжанне раённай дыялогавай пляцоўкі па тэме “ Як развівацца музею ў сучасным інфармацыйным свеце?”.
Мерапрыемства прайшло ў фармаце абмену вопытам работы.
Добры тон сённяшняй дзейнасці задала аглядная інтэрактыўная экскурсія , якую правяла Вялічка Улляна, вучаніца 11 “А” класа.
Кіраўнік раённай пляцоўкі Клімовіч Л.Г. ахвотна падзялілася з удзельнікамі найбольш эфектыўнымі сучаснымі формамі музейнай работы. Былі прадстаўлены планы- канспекты музейных урокаў па паэме Я. Коласа “ Новая зямля”, нарысе У. Караткевіча” Зямля пад белымі крыламі”.
Падчас выступлення кіраўніком школьнага музея быў зроблены акцэнт на такіх якасцях, якія стымулююць стан эмацыйнага камфорту, інтэлектуальнай актыўнасці, творчага пошуку на ніве музейнай дзейнасці.
Сярод водгукаў чытаем:
“Сённяшняе мерапрыемства - цудоўная матывацыя для паспяховай працы ў музеі. Вельмі натхняльна!”

Мы в соцсетях & RSS