Сустрэча з заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь Гаўрыловічам Уладзімірам Мікалаевічам

05.12.2024

05.12.2024 у народным літаратурным музеі Пімена Панчанкі адбылася сустрэча з беларускім пісьменнікам, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь Гаўрыловічам Уладзімірам Мікалаевічам, уладальнікам "Залатога Віцязя"- галоўнага прыза ХlV Міжнароднага славянскага літаратурнага форуму "Залаты Віцязь"(2023). Уладзімір Мікалаевіч расказаў вучням пра сваю творчасць, жыццёвы лёс, грамадскую працу, падзяліўся сваімі творчымі задумамі. Народнаму літаратурнаму музею Пімена Панчанкі, школе, бібліятэцы Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч падараваў кнігі з подпісамі і аўтографамі.

поделиться в: