XXXI Дзень беларускага пісьменства

01.09.2024

XXXI Дзень беларускага пісьменства адбыўся ў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці з 31 жніўня па 1 верасня 2024 года.

Асноўная ідэя свята: захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, папулярызацыя нацыянальных культурных традыцый, падтрымка беларускай літаратуры і кнігавыдання.

У рамках свята  арганізаваны мерапрыемствы з удзелам дзяцей і моладзі ўстаноў адукацыі краіны. Адным з такіх цікавых мерапрыемстваў стала правядзенне літаратурнай пляцоўкі музеяў устаноў адукацыі «Мой край – мой гонар».

На літаратурнай пляцоўке горад Мінск прадстаўляў народны літаратурны  музей Пімена Панчанкі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа N199 г.Мінска імя Пімена Панчанкі”.

 

поделиться в: