Вынікі турніра знаўцаў «Пазнай свой край»

14.12.2023

Завяршыўся турнір знаўцаў «Пазнай свой край», які праходзіў у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства 13-14 снежня! Удзельнікі турніру прадэманстравалі свае краязнаўчыя веды ў рамках інтэлектуальных спаборніцтваў ("Iнтэлект-буквар"i "3х5") i экскурсіi-імправізацыi.
Пераможцам турніра  стала каманда «Сталічныя краязнаўцы» (г. Мiнск).

Сталічную каманду прадставілі: Чэглік Паліна (СШ № 142), Цітко Нэлі (Гімназія №28),
Калінін Іван (СШ №9), Яскевіч Аляксандра (Гімназія № 9), Жамчужная Аліна (Гімназія № 31), Мангасарава Яна (СШ № 35).
Кіраўнік: Качаванава Ганна Аляксандраўна.

Шчыра віншуем і жадаем новых дасягненняў!

поделиться в: