|
Дадатак да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ________№ _______________ |
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні рэспубліканскага
конкурсу юных экскурсаводаў
музеяў устаноў адукацыі
- Агульныя палажэнні
1.1. Палажэнне аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі (далей – конкурс) распрацаваны ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення адукацыйных і іншых мерапрыемстваў з удзелам навучэнцаў, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2025 г. № 162.
1.2. Арганізатарам правядзення конкурсу з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне ажыццяўляе Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» (далей – Рэспубліканскі цэнтр).
1.3. Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:
першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ва ўстановах адукацыі абласнога, Мінскага гарадскога падпарадкавання;
другі этап (адборачны) – раённы, у тым ліку для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне, гарадскі (акрамя г. Мінска);
трэці этап (адборачны) – абласны, Мінскі гарадскі. На дадзеным этапе могуць прымаць удзел установы адукацыі абласнога і Мінскага гарадскога падпарадкавання;
чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі.
1.4. Для правядзення конкурсу на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей – аргкамітэты).
Аргкамітэт кожнага этапу:
забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне конкурсу;
даводзіць інфармацыю аб конкурсе да ведама ўстаноў адукацыі;
вызначае месца і канкрэтныя даты правядзення адпаведнага этапу конкурсу;
ажыццяўляе персанальны падбор складу журы конкурсу і зацвярджае яго ва ўстаноўленым парадку;
аналізуе і зацвярджае вынікі конкурсу;
асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі конкурсу ў сродках масавай інфармацыі.
У склад аргкамітэтаў могуць уваходзіць прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, дзяржаўных арганізацый адукацыі, якія забяспечваюць функцыянаванне сістэмы адукацыі, устаноў адукацыі і іншых арганізацый.
1.5. Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе аргкамітэтам ствараецца журы, якое:
праводзіць ацэнку конкурсных работ;
вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў конкурсу;
прадстаўляе пратаколы па выніках конкурсу ў адпаведныя аргкамітэты.
1.6. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзроставай катэгорыі 13 – 18 гадоў.
- Асаблівасці правядзення конкурсу
- Конкурс праводзіцца з снежня 2025 года па сакавік 2026 года.
- Асноўныя мэта і задачы конкурсу
Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў дзяцей і навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці.
Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
фарміраванне ў дзяцей і моладзі каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры малой радзімы;
папулярызацыя гісторыка-культурных і прыродных адметнасцей малой радзімы сродкамі экскурсійнай дзейнасці;
папулярызацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі;
выяўленне і заахвочванне лепшых юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі;
развіццё творчых здольнасцей, садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў, набыццё камунікатыўных навыкаў праз экскурсійную дзейнасць.
- У конкурсе ўдзельнічаюць юныя экскурсаводы музеяў устаноў адукацыі (індывідуальна).
- На кожным этапе адбіраецца пераможца ад кожнага профілю музея: гістарычны (ваенна-гістарычны, агульнагістарычны, этнаграфічны, гістарычны манаграфічны), літаратурны, краязнаўчы, прыродазнаўчы, мастацкі.
Фармат правядзення першага і другога этапу вызначаецца арганізатарамі правядзення конкурсу адвольна.
Трэці этап конкурсу рэкамендуецца праводзіць у вочным фармаце. Пераможцы (па аднаму ў кожным профілі, не больш 8 юных экскурсаводаў) удзельнічаюць у рэспубліканскім (заключным) этапе.
- Рэспубліканскі (заключны) этап складаецца з двух тураў.
У першым туры (завочны) удзельнікі конкурсу прадстаўляюць відэаролік «Тры прычыны зазірнуць у музей» (да 5 хвілін). У відэароліку юныя экскурсаводы ствараюць уласны наратыў вакол музейных матэрыялаў, раскрываюць тры значныя прычыны наведаць музей, дэманструюць навыкі музейнай камунікацыі.
У другім туры (вочны) удзельнікі конкурсу прадстаўляюць (у адпаведнсці з профілем музея) аглядную экскурсію «Голас з мінуўшчыны» (да 7-мі хвілін). Удзельнікі конкурсу знаёмяць з музеем установы адукацыі ад імя асобы імі выбранага персанажа. Персанажам можа быць любы чалавек мінулага, чые лёс, прафесія, або дзейнасць маюць прамое дачыненне да музейных матэрыялаў і якія могуць дапамагчы юным экскурсаводам зрабіць выступленне эмацыйна яркім.
Колькасць аб’ектаў падчас правядзення экскурсіі не абмяжоўваецца. Пры правядзенні экскурсіі могуць выкарыстоўвацца розныя мастацкія сродкі эмацыйнага ўздзеяння (касцюмы, музычнае суправаджэнне і інш.).
2.6. Асноўныя крытэрыі ацэнкі.
2.6.1. Крытэрыі ацэнкі першага тура (відэаролікаў):
значнасць прадстаўленных прычын для наведвання музея;
змест і інфарматыўнасць;
лагічнасць і цэласнасць наратыву;
камунікатыўныя навыкі, уменне захапіць увагу гледача, выразнасць мовы;
выкарыстанне візуальных сродкаў (мантаж, музыка, цітры і г.д.);
адпаведнасць хранаметражу.
2.6.2. Крытэрыі ацэнкі другога тура (агляднай экскурсіі):
переканаўчасць увасаблення персанажа;
цэласнасць вобраза (манера паводзін, мова, касцюм);
артыстызм, эмацыйная выразнасць;
змястоўнасць, інфарматыўнасць;
лагічнасць пераходаў для аб’яднання матэрыялу экскурсіі ў адзінае цэлае;
выкарыстанне мастацкіх сродкаў эмацыйнага ўздзеяння;
камунікатыўныя навыкі, кантакт з аўдыторыяй, уменне трымаць увагу;
спалучэнне паказа і расказа;
цэласнасць і завершанасць экскурсійнага прадстаўлення;
арыгінальнасць задумы і яе рэалізацыі;
прытрымліванне хранаметражу.
- Пратаколы пасяджэння журы з указаннем колькаснага аналізу ўдзельнікаў рэгіянальных этапаў конкурсу, а таксама матэрыялы (відэаролікі) першага тура рэспубліканскага этапу дасылаюцца да 10 сакавіка 2026 года (у электронным варыянце) на e-mail: belarusunitur@rcek.by. Тэлефон для даведак: 8017 3200633.
- Персанальная адказнасць за накіраванне індывідуальных удзельнікаў на заключны этап рэспубліканскага конкурсу ўскладаецца на кіраўніка структурнага падраздзялення абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, які ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.
- Аўтары, удзельнікі конкурсу, даюць згоду арганізатарам адпаведных этапаў правядзення конкурсу на публічную дэманстрацыю работ на сайтах арганізатараў, некамерцыйнае выкарыстанне матэрыялаў з мэтай папулярызацыі (з захаваннем аўтарскіх правоў).
- Падвядзенне вынікаў конкурсу
Пераможцы і прызёры конкурсу вызначаюцца па суме балаў першага і другога тураў.
Пры падвядзенні вынікаў конкурсу пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).
Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені і прызамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра.
- Фінансаванне конкурсу
Фінансаванне конкурсу ажыццяўляецца:
на першым этапе – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, прадугледжаных установам адукацыі на іх функцыянаванне, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам;
на другім і трэцім этапах – ва ўстаноўленым парадку за кошт мясцовых бюджэтаў, прадугледжаных на правядзенне адукацыйных і іншых мерапрыемстваў, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам;
на чацвёртым (заключным) этапе – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія прадугледжваюцца Міністэрству адукацыі на правядзенне адукацыйных і іншых мерапрыемстваў, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
Мы в соцсетях & RSS