ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні Мінскага гарадскога этапу конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» |
- Агульныя палажэнні
1.1. У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2025 год, планам мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі на 2021-2025 гг. з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне, гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы, сваёй сям’і і роду ў 2025 годзе ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» праводзяцца конкурсы (далей –конкурсы акцыі): «Мой род, мая сям’я»; «Па старонках Дзённіка вандроўніка».
1.2. Арганізатарам правядзення Мінскага гарадскога этапу конкурсаў акцыі з’яўляецца камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама.
Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне гарадскога этапу конкурсаў акцыі ажыццяўляецца ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі» (далей – цэнтр).
1.3.Конкурсы акцыі праводзіцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:
Конкурсы Этапы |
«Мой род, мая сям’я» |
«Па старонках Дзённіка вандроўніка» |
І этап (ва ўстановах адукацыі) |
18.08.2025 -18.09.2025 |
18.08.2025 – 27.10.2025 |
ІІ этап (раённы) |
19.09.2025 - 02.10.2025 |
28.10.2025 – 13.11.2025 |
ІІІ этап (гарадскі) |
03.10.2025-16.10.2025 |
14.11.2025 – 01.12.2025 |
IV этап (рэспубліканскі) |
кастрычнік 2025 |
снежань 2025 |
1.4. Для правядзення конкурсаў акцыі на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей – аргкамітэты).
Аргкамітэт кожнага этапу:
забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне конкурсаў акцыі;
даводзіць інфармацыю аб конкурсах акцыі да ведама ўстаноў адукацыі;
вызначае месца і канкрэтныя даты правядзення адпаведнага этапу конкурсаў акцыі, якія прадугледжваюць вызначэнне пераможцаў і прызёраў;
ажыццяўляе персанальны падбор складу журы конкурсаў акцыі і зацвярджае яго ва ўстаноўленым парадку;
аналізуе і абагульняе вынікі конкурсаў акцыі;
асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі конкурсаў акцыі ў сродках масавай інфармацыі.
У склад аргкамітэтаў могуць уваходзіць прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі органаў самакіравання ўстаноў адукацыі і інш.
1.5. Для падвядзення вынікаў конкурсаў акцыі на кожным этапе аргкамітэтам ствараецца журы, якое:
праводзіць ацэнку работ (у завочнай і вочнай (пры неабходнасці) формах);
вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў конкурсаў акцыі;
прадстаўляе выніковыя пратаколы конкурсаў акцыі ў адпаведныя аргкамітэты.
1.6. Удзельнікі конкурсаў акцыі – асобныя навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
- Асаблівасці правядзення конкурсаў акцыі.
2.1. Конкурс «Мой род, мая сям’я»
2.1.1. Гарадскі этап конкурсу праводзіцца з 3 па 16 кастрычніка 2025 года.
2.1.2. Конкурс праводзіцца ў мэтах духоўнага ўзбагачэння навучэнцаў праз пераемную сувязь пакаленняў і фарміравання асэнсаванага разумення імі непарыўнай сувязі гісторыі сям’і з гісторыяй сваёй краіны.
2.1.3. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
садзейнічанне асэнсаванню навучэнцамі сямейных каштоўнасных арыенціраў, фарміраванне ў іх патрэбы да самаадукацыі і самавыхавання;
далучэнне моладзі да пошукавай дзейнасці, накіраванай на даследаванне ўласных радаводаў;
прывіццё даследчых навыкаў, пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў;
пашырэнне гісторыка-радаводнага кругагляду;
умацаванне сямейных сувязяў;
прывіццё пачуцця гонару, павагі і любові да сваёй сям’і, свайго роду;
вывучэнне, перайманне і адраджэнне сямейных традыцый;
даследаванне сямейных рэліквій.
2.1.4. Парадак правядзення конкурсу:
у конкурсе прымаюць удзел асобныя навучэнцы (індывідуальна) адпаведна п. 1.6 у дзвюх катэгорыях: да 14 гадоў, 14 і болей.
2.1.5. Удзельнікі конкурсу даследуюць гісторыю сваёй сям’і (роду), генэзіс свайго прозвішча; знаёмяцца з сямейнымі рэліквіямі, звычаямі і традыцыямі; здабываюць, аналізуюць, сістэматызуюць і абагульняюць матэрыялы розных інфармацыйных крыніц, ствараюць уласны радавод з генеалагічным дасье на прадстаўнікоў роду, працуюць над стварэннем карты-схемы рассялення прадстаўнікоў роду.
2.1.6. На конкурс прадстаўляецца конкурсная работа, якая ўключае:
уласны радавод (генеалагічнае дрэва, табліца і г.д.), дзе з максімальнай паўнатой фіксуюцца ўсе прадстаўнікі роду (імя і прозвішча, гады жыцця, месца нараджэння, ступень роднасці (маці, бацька, сястра…), не меней чацвёртага калена (да прадзедаў);
генеалагічнае дасье на кожнага прадстаўніка роду, куды ўваходзіць яго біяграфія з выпіскамі з пісьмовых крыніц, тэкстамі ўспамінаў, фатаздымкамі, дакументамі, якія пацвярджаюць факты біяграфіі і г.д.;
матэрыял па гісторыі сям’і (роду), дзе ў храналагічнай паслядоўнасці прадстаўлена апісанне жыццядзейнасці сваякоў, а таксама важных для сям’і (роду) падзей;
матэрыял з апісаннем захаваных сямейных рэліквій (з іх фотавыявай), сямейных звычаяў, традыцый, паданняў, легенд (пры наяўнасці);
матэрыял антрапанімічных даследаванняў сям’і, роду (паходжанне імёнаў, прозвішчаў, мянушак);
карту-схему з адлюстраваннем геаграфіі рассялення прадстаўнікоў роду.
На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы ў друкаваным і электронным выглядзе.
2.1.7. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:
адпаведнасць патрабаванням п. 2.1.6.;
змястоўнасць матэрыялу, інфармацыйная напоўненасць;
аналітычны падыход;
храналалагічная паслядоўнасць;
культура мовы;
творчы падыход у афармленні.
2.2. Рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка»
Гарадскі этап конкурсу праводзіцца з 14 лістапада па 1 снежня 2025 года.
2.2.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу:
конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання патрыятычных пачуццяў у навучэнцаў праз іх далучэнне да актыўнай турысцка-экскурсійнай дзейнасці.
Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
удасканаленне сістэмы турысцка-экскурсійнай работы ва ўстановах адукацыі, развіццё адукацыйнага турызму;
пашырэнне ведаў навучэнцаў аб гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыне роднага краю;
развіццё пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў і іх творчых здольнасцей.
2.2.2. Парадак правядзення конкурсу:
у конкурсе прымаюць удзел навучэнцы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзвюх катэгорыях: 1–4 класы, 5–11 класы.
Навучэнцы індывідуальна (у суправаджэнні законных прадстаўнікоў непаўналетняга) або ў складзе экскурсійных груп удзельнічаюць у экскурсіях/паходах, запаўняюць Дзённік вандроўніка (далей – Дзённік), у якім фіксуюць наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны.
Дзённік запаўняецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/Турысцка-экскурсійная работа).
2.2.3. Конкурсная работа складаецца з Дзённіка і творчай работы «З алоўкам у вандроўку».
Пры ацэнцы Дзённіка ўлічваецца наяўнасць наступных паказчыкаў:
колькасць экскурсій/паходаў, у якіх прынялі ўдзел навучэнцы (ад 2 да 5, у залежнасці ад узросту);
паўната запаўнення табліц (па экскурсіях/паходах, якія здзейснілі навучэнцы);
выкананыя заданні (для навучэнцаў II і III ступеняў адукацыі, якія размешчаны ў канцы Дзённіка);
адзнакі (абавязкова) аб наведванні экскурсійных аб’ектаў у адпаведнасці з рэкамендацыямі;
фотаздымкі або qr-коды са спасылкай на фотаздымкі (фотаздымкі павінны быць зроблены на фоне аб’ектаў маршруту і мець подпіс: дата, назва аб’ектаў, месца знаходжання);
запіс, які зроблены падчас ці пасля экскурсіі/паходу (разварот Дзённіка «Для заметок/Мои впечатления»).
Таксама будзе ацэньвацца творчае афармленне, акуратнасць запаўнення Дзённіка, культура мовы. Пры творчым падыходзе да афармлення Дзённіка абавязкова павінен быць варыянт яго зацверджанага макета.
Творчая работа «З алоўкам у вандроўку» (далей – творчая работа) – гэта матэрыял інфармацыйна-публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі/паходу: аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі.
Матэрыял павінен змяшчаць: завязку (пачатак падзеі), развіццё дзеянняў (апісанне канкрэтных дзеянняў, якія адбыліся падчас экскурсіі/паходу), кульмінацыю (найбольш цікавы, яркі момант у экскурсіі/паходзе), развязку (уражанні, якія засталіся пасля экскурсіі/паходу).
На конкурс падаецца творчая работа напісаная ад рукі ўдзельнікам конкурсу.
2.2.4. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:
адпаведнасць патрабаванням да конкурснага матэрыялу;
змястоўнасць (паўната раскрыцця, арыгінальнасць задумы);
аўтарскае прадстаўленне работы (самастойныя і абгрунтаваныя меркаванні, адпаведнасць зместу ўзросту аўтара);
адпаведнасць жанру (нататкі);
культура мовы;
творчае афармленне.
Вынікі конкурсу падводзяцца па суме балаў ацэнкі Дзённіка і творчай работы.
- Конкурсныя матэрыялы пераможцаў (1-е месца) і прызёраў (2-е, 3-е месцы) раённых этапаў конкурсаў і пратаколы пасяджэння журы з указаннем колькаснага аналізу ўдзельнікаў раённых этапаў конкурсу за подпісам начальніка ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі раёна г.Мінска дасылаюцца на Мінскі гарадскі этап на адрас: г. Мінск, вул. Варанянскага, 31, каб. № 4 (аддзел краязнаўства цэнтра). Тэлефон для даведак: 8 017 352 0848, email: mgtec@minskedu.gov.by.;
для конкурсу «Мой род, мая сям’я» ‑ да 3 кастрычніка 2025 года;
для конкурсу «Па старонках Дзённіка вандроўніка» ‑ да 14 лістапада 2025 года.
Для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу Мінскі гарадскі аргкамітэт да 17 кастрычніка 2025 года (2.1.) і да 1 снежня 2025 года (2.2.) павінен запоўніць заяўку на ўдзел, якая размяшчаецца на платформе «Патриот.by» (https://patriot.rcek/by/) у афішы мерапрыемства. Заяўка ўключае прадстаўленне канкрэтных дадзеных пераможцаў і прызёраў гарадскога этапу конкурсу і матэрыялаў удзельнікаў конкурсу.
- Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтару работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў. Да матэрыялу, напісанага на рускай мове, неабходна ўключаць тытульную старонку на беларускай мове.
- Аўтары, удзельнікі конкурсаў, даюць згоду арганізатарам адпаведных этапаў правядзення конкурсаў на публікацыю сваіх работ у друкаваных і (ці) электронных выданнях, публічную дэманстрацыю на сайтах арганізатараў, некамерцыйнае выкарыстанне матэрыялаў з мэтай папулярызацыі акцыі (з захаваннем аўтарскіх правоў), а таксама згоду на праўку і скарачэнні (пры неабходнасці) тэкставых матэрыялаў з захаваннем аўтарскай пазіцыі.
- Падвядзенне вынікаў конкурсаў акцыі:
пераможцы і прызёры конкурсаў акцыі вызначаюцца ў кожнай узроставай катэгорыі згодна з парадкам правядзення адпаведнага конкурсу.
Пры падвядзенні вынікаў конкурсаў акцыі пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).
Пераможцы і прызёры Мінскага гарадскога этапу конкурсаў акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі камітэту па адукацыі Мінгарвыканкама I, II, III ступені, дыпломамі МДТЭЦДіМ.
Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсаў акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра.
- Фінансаванне конкурсаў акцыі ажыццяўляецца:
фінансаванне конкурсу ажыццяўляецца на першым, другім, трэцім этапах – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
на чацвёртым (заключным) этапе – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
Камандзіровачныя выдаткі педагогам і праезд удзельнікаў мерапрыемстваў заключнага этапу адпаведнага мерапрыемства акцыі ажыццяўляецца за кошт накіроўваючай арганізацыі.
Мы в соцсетях & RSS