ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні Мінскага гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу «Беларусь – мая Радзіма» ў рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні Мінскага гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу «Беларусь – мая Радзіма» ў рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»

 

  1. Агульныя палажэнні:

1.1. рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны праект «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» (далей – рэспубліканскі праект) праводзіцца ў адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2025 год і ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021–2025 гады.

У 2025 годзе ў рамках рэспубліканскага праекта праводзіцца рэспубліканскі конкурс «Беларусь – мая Радзіма», які прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (далей –конкурс);

  • арганізатарам правядзення Мінскага гарадскога этапу конкурсу з’яўляецца камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама.

Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення гарадскога этапу конкурсу ажыццяўляецца ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі» (далей – цэнтр).

  1. Мэта і задачы конкурсу:

конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў моладзі патрыятычных якасцей, паглыблення пачуцця любові да сваёй краіны праз далучэнне іх да даследавання падзей перыяду Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі малой радзімы.

Дасягненне пастаўленай мэты ажыццяўляецца праз рашэнне наступных задач:

масавае ўключэнне навучэнцаў у дзейнасць па даследаванні ваеннай гісторыі свайго краю;

далучэння моладзі да захавання гістарычнай памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі свайго краю, пра ўнёсак землякоў у дасягненне Перамогі;

ушанаванне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны, прапаганда гераізму і мужнасці беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны;

папулярызацыя памятных аб’ектаў (воінскіх пахаванняў і месцаў увекавечання памяці), прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне на тэрыторыі малой радзімы, уключэнне іх у рэгіянальныя турысцка-экскурсійныя маршруты;

даследаванне жыцця і дзейнасці землякоў – удзельнікаў баявых дзеянняў, партызанаў і падпольшчыкаў, вязняў, загінуўшых мірных жыхароў мясцовасці;

выхаванне беражлівых адносін да гісторыі краю, адказнасці за захаванне гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на дадзенай тэрыторыі;

стварэнне ўмоў для раскрыцця пазнавальных і творчых здольнасцей навучэнцаў.

  1. Удзельнікі конкурсу:

у конкурсе прымаюць удзел навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі ва ўзросце ад 14 гадоў.

  1. Тэрмін рэалізацыі конкурсу:

конкурс праводзіцца ў перыяд з верасня па лістапад 2025 года ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў.

Першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, з 1 па 22 верасня 2025 года;

другі этап (адборачны) – у раёнах г. Мінска, з 23 верасня па 6 кастрычніка 2025 года;

трэці этап (адборачны) – Мінскі гарадскі, з 7 па 23 кастрычніка 2025 года;

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі, з 24 кастрычніка па 28 лістапада 2025 года. На дадзеным этапе прымаюць удзел пераможцы трэцяга этапу. Рэспубліканскі этап конкурсу праводзіцца ў 2 туры: тэарэтычны і практычны.

  1. Парадак правядзення конкурсу:

5.1. на першым этапе конкурсу навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах праводзяць краязнаўчыя даследаванні аб'ектаў малой радзімы (абмяжоўваецца раёнам г. Мінску, да якога адносіцца ўстанова адукацыі), звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны (мемарыяльныя комплексы, помнікі, мемарыяльныя дошкі, магілы ахвяр фашызму, брацкія магілы і індывідуальныя пахаванні); вывучаюць звесткі аб земляках, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас даследаванняў удзельнікі конкурсу:

працуюць з архіўнымі дакументамі, матэрыяламі музеяў, электроннымі базамі дадзеных («Кніга Памяці Беларусі», «Партызаны Беларусі»), абагульненымі банкамі дадзеных (ОБД «Мемарыял», «Памяць народа», «Подзвіг народа») і іншымі пошукавымі інтэрнэт-рэсурсамі і літаратурнымі крыніцамі; арганізуюць сустрэчы з удзельнікамі і відавочцамі падзей ваенных гадоў, іх сваякамі, мясцовымі жыхарамі;

распрацоўваюць экскурсійны маршрут з уключэннем не менш за 6 тэматычных аб'ектаў, размешчаных у межах свайго раёна;

удзельнічаюць у экспедыцыях, паходах і экскурсіях па дадзенаму маршруту, робяць фотаздымкі на маршруце.

Па выніках дзейнасці ствараецца брашура «Беларусь – мая Радзіма», у якой змяшчаецца матэрыял аб «топ-6» аб’ектах ваеннай гісторыі, а таксама земляках, якія зрабілі значны ўнёсак у перамогу над фашызмам (не менш 2 постацей).

Брашура (pdf файл) уключае: тытульны ліст, інфармацыю аб аб’ектах, карту-схему з адзначанымі шасцю адметнасцямі, спіс выкарыстаных крыніц.

Інфармацыя аб аб’ектах павінна быць прадстаўлена лагічна ў адпаведнасці са структурай: месцазнаходжанне аб’екта, гістарычная даведка, ўнёсак «выбітных» землякоў у набліжэнне перамогі. Апісанне аб’ектаў дапаўняецца схемамі, фотаздымкамі, зробленымі на маршруце, і інш. Пры выкарыстанні літаратуры неабходна даваць спасылкі ў тэксце (калі матэрыял аўтарскі, то гэта таксама неабходна адзначыць). Інфармацыя аб адным аб’екце павінна займаць не больш 2 старонак;

5.2. на другім этапе ацэньваюцца брашуры дасланыя ўстановамі адукацыі. Ад кожнага раёна вызначаецца 1 пераможца і прызёры. У трэцім этапе ўдзельнічае адзін пераможца раённага этапу.

Крытэрыі ацэнкі брашуры:

лагічнасць і змястоўнасць прадстаўленай інфармацыі аб аб’екце;

значнасць аб’екта для сваёй мясцовасці (ці краю);

крэатыўнасць афармлення;

самастойнасць у зборы і аналізе матэрыялу;

наяўнасць спасылак на крыніцы;

5.3. на трэцім этапе на сайце цэнтра размяшчаюцца распрацаваныя брашуры кожнага пераможцы другога (раённага) этапу для знаёмства з імі ўдзельнікаў. У вызначаны час праводзіцца краязнаўчая віктарына, якая распрацавана на падставе мэтэрыялаў брашур.

Па выніках віктарыны 5 навучэнцаў, якія набралі вышэйшы бал, адбіраюцца для ўдзелу ў чацвёртым (рэспубліканскім) этапе;

5.4. у рэспубліканскім этапе ўдзельнічаюць 7 сборных каманд ад абласцей і г. Мінска.

Камандзе г. Мінска да 14 кастрычніка 2025 года неабходна прайсці электронную рэгістрацыю на платформе «Патрыёт.by» (https://patriot.rcek.by/), якая будзе змешчана ў модулі «Афіша падзей». Рэгістрацыя ўключае прадстаўленне кантактных дадзеных аб аўтарах брашур і кіраўніку каманды, а таксама спасылку на брашуры ўдзельнікаў;

5.5. рэспубліканскі этап праводзіцца ў вочным фармаце ў 2 туры: тэарэтычны і практычны. Дата і месца правядзення заключнага этапу будзе даведзена да ведама ўдзельнікаў дадаткова.

Для падрыхтоўкі каманд да ўдзелу ў рэспубліканскім этапе напярэдадні (за 2 тыдні) на сайце Рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/) змяшчаюцца брашуры ўдзельнікаў дадзенага этапу:

5.5.1. першы тур (тэарэтычны) уключае заданні адкрытага і закрытага тыпу на веданне аб’ектаў ваеннай гісторыі. Заданні будуць распрацаваны на аснове матэрыялу, прадстаўленага ў брашурах удзельнікаў.

Тэарэтычны тур складаецца з некалькіх частак:

«інтэлект-буквар» (каманды адказваюць на пытанне, адказ на якое пачынаецца з літары згодна беларускага алфавіта);

«2х7» (пытанні размеркаваны па 2 тэматычных катэгорыях (аб’екты, землякі), якія ўключаюць 7 рознаўзроўневых пытанняў у кожнай катэгорыі);

5.5.2. у другім туры (практычны) каманда за пэўны час павінна скласці экскурсію-імправізацыю па аб’ектах (з пераліку прадстаўленных у брашурах), якія атрымалі па выніках жараб’ёўкі.

Крытэрыі ацэнкі практычнага тура:

лагічнасць пабудовы экскурсіі;

экскурсійная падача інфармацыі;

паўната і дасканаласць звестак аб аб’ектах;

адказы на пытанні;

5.5.3. каманды-пераможцы і прызёры рэспубліканскага этапу конкурсу вызначаюцца па выніках двух тураў;

5.5. пратаколы пасяджэння журы раёнага этапу з матэрыяламі пераможцаў накіроўваюцца на Мінскі гарадскі этап да 14 кастрычніка 2025 года на электронны адрас: mgtec@minskedu.gov.by. Тэлефон для даведак: +375 017 3520848 (аддзел краязнаўства цэнтра)

Аўтары, удзельнікі конкурсу, даюць згоду арганізатарам на публікацыю сваіх работ, публічную дэманстрацыю і некамерцыйнае выкарыстанне матэрыялаў (з захаваннем аўтарскіх правоў) з мэтай папулярызацыі рэспубліканскага праекта;

5.6. падвядзенне вынікаў конкурсу:

пераможцы і прызёры Мінскага гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі камітэту па адукацыі I, II, III ступені.

Пераможцы і прызёры рэспубліканскага этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі ўдзельнікаў Рэспубліканскага цэнтра.

  1. Арганізацыйныя камітэты:

для арганізацыі і правядзення рэспубліканскага конкурсу на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей ‒ аргкамітэты).

Аргкамітэт кожнага этапу:

забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне рэспубліканскага конкурсу;

даводзіць інфармацыю аб рэспубліканскім конкурсе да ведама ўстаноў адукацыі;

ажыццяўляе персанальны падбор складу журы рэспубліканскага конкурсу;

аналізуе і абагульняе вынікі рэспубліканскага конкурсу;

асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі рэспубліканскага конкурсу ў сродках масавай інфармацыі.

Арганізацыйнае правядзенне рэспубліканскага конкурсу забяспечваюць:

на першым этапе – установы адукацыі;

на другім этапе – упраўленні па адукацыі райнаў г.Мінска;

на трэцім этапе – камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі;

на заключным этапе – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр.

Для падвядзення вынікаў рэспубліканскага конкурсу на кожным этапе аргкамітэтам ствараецца журы.

Журы на ўсіх этапах рэспубліканскага конкурсу:

ацэньвае праекты, якія прадстаўлены ўстановамі адукацыі;

вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў рэспубліканскага конкурсу;

прадстаўляе рашэнні (пратаколы) па выніках рэспубліканскага конкурсу і іншую неабходную інфармацыю ў адпаведныя аргкамітэты.

  1. Фінансаванне рэспубліканскага праекта ажыццяўляецца:

на першым, другім, трэцім этапах – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам;

на заключным этапе – Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжанага на іншыя выдаткі ў галіне адукацыі (план мерапрыемстваў па рэалізацыі падпраграмы 10 «Маладзёжная палітыка» на 2025 год Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021 ‒ 2025 гады).

Для фінансавання рэспубліканскага праекта на ўсіх этапах могуць быць выкарыстаны іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

поделиться в: