УМОВЫ
правядзення Мінскага гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі
- Агульныя палажэнні:
- Умовы правядзення Мінскага гарадского этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі (далей – конкурс) распрацаваны ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення рэспубліканскіх мерапрыемстваў установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з удзелам навучэнцаў, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 г. № 59.
- Арганізатарам правядзення Мінскага гарадскога этапу конкурсу з’яўляецца камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама.
Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу ажыццяўляецца ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі» (далей – цэнтр).
- Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:
першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі (з 28 студзеня па 10 лютага 2025 года);
другі этап (адборачны) – у раёнах г. Мінска (з 10 па 23 лютага 2025 года);
трэці этап (адборачны) – Мінскі гарадскі (з 24 лютага па 10 сакавіка 2025 года);
чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі. На дадзеным этапе прымаюць удзел пераможцы трэцяга этапу.
- Для правядзення конкурсу на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей – аргкамітэты).
Аргкамітэт кожнага этапу:
забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне конкурсу;
даводзіць інфармацыю аб конкурсе да ведама ўстаноў адукацыі;
вызначае месца і канкрэтныя даты правядзення адпаведнага этапу конкурсу;
ажыццяўляе персанальны падбор складу журы конкурсу і зацвярджае яго ва ўстаноўленым парадку;
аналізуе і абагульняе вынікі конкурсу;
асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі конкурсу ў сродках масавай інфармацыі.
У склад аргкамітэтаў могуць уваходзіць прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі органаў самакіравання ўстаноў адукацыі і інш.
- Для падвядзення вынікаў мерапрыемстваў конкурсу на кожным этапе аргкамітэтам ствараецца журы, якое:
праводзіць ацэнку конкурсных работ;
вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў конкурсу;
прадстаўляе пратаколы па выніках конкурсу ў адпаведныя аргкамітэты.
1.6. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзроставай катэгорыі 13–18 гадоў.
- Асаблівасці правядзення конкурсу:
2.1. Конкурс праводзіцца са студзеня па красавік 2025 года.
2.2. Асноўныя мэта і задачы конкурсу:
конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў дзяцей і навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці.
Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
фарміраванне ў дзяцей і моладзі каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры малой радзімы;
папулярызацыя гісторыка-культурных і прыродных адметнасцей малой радзімы сродкамі экскурсійнай дзейнасці;
папулярызацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі;
выяўленне і заахвочванне лепшых юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі;
развіццё творчых здольнасцей, садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў, набыццё камунікатыўных навыкаў праз экскурсійную дзейнасць.
2.3. У конкурсе ўдзельнічаюць юныя экскурсаводы музеяў устаноў адукацыі (індывідуальна).
2.4. На конкурс прадстаўляецца прэзентацыя агляднай экскурсіі юным экскурсаводам па музею ўстановы адукацыі (патрабаванні да экскурсіі размешчаны ў п. 2.5.).
На кожным этапе адбіраюцца пераможца і прызёры ад кожнага профіля музея: гістарычны (ваенна-гістарычны, агульнагістарычны, этнаграфічны, гістарычны мемарыяльны), літаратурны, краязнаўчы, прыродазнаўчы, мастацкі.
Фармат правядзення першага і другога этапаў вызначаецца арганізатарамі правядзення конкурсу адвольна.
Трэці этап конкурсу праводзіць у вочным фармаце.
Пераможцы (па аднаму ў кожным профілі, не больш 8 юных экскурсаводаў) удзельнічаюць у рэспубліканскім (заключным) этапе.
2.5. Мінскі гарадскі этап складаецца з двух тураў:
у першым туры (вочным) удзельнікі конкурсу прэзентуюць пастаянную экспазіцыю музея ўстановы адукацыі (да 7-мі хвілін) з дапамогай мультымедыйных сродкаў. Таксама магчыма выкарыстанне музейных прадметаў і розных мастацкіх сродкаў эмацыянальнага ўздзеяння (касцюмы, музычнае суправаджэнне і інш.);
у другім туры (вочным) ўдзельнікі конкурсу прадстаўляюць прэзентацыйныя мерапрыемствы «Музей у чамадане» па трох тэмах (да 5-ці хвілін). Назвы тэм папярэдне дасылаюцца ў гарадскі аргкамітэт.
2.6. Асноўныя крытэрыі ацэнкі:
адпаведнасць прэзентацыйнага выступу тэматыцы і профілю музея;
змястоўнасць, інфарматыўнасць;
лагічнасць пераходаў для аб’яднання матэрыялу прэзентацыі ў адзінае цэлае;
прыцягненне ўвагі да музея, наяўнасць у прэзентацыі элементаў рэкламы;
спалучэнне паказу і расказу;
культура мовы;
займальнасць, крэатыўнасць, артыстызм;
прытрымліванне хранаметражу.
2.7. Пратаколы пасяджэння журы з указаннем колькаснага аналізу ўдзельнікаў раённых этапаў конкурсу, а таксама спіс тэм прэзентацыйных мерапрыемстваў «Музей у чамадане» дасылаюцца на Мінскі гарадскі этап да 24 лютага 2025 года на адрас: г. Мінск, вул. Варанянскага, 31. Тэлефон для даведак: 8 017 3520848, e-mail: mgtec@minskedu.gov.by.
- Падвядзенне вынікаў конкурсу:
пераможцы і прызёры конкурсу вызначаюцца па суме балаў вызначанных тураў.
Пры падвядзенні вынікаў конкурсу пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).
Пераможцы і прызёры гарадскога этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.
- Фінансаванне конкурсу:
фінансаванне конкурсу ажыццяўляецца на першым, другім, трэцім этапах – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
.
Мы в соцсетях & RSS