УМОВЫ правядзення Мінскага гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

ПРАЕКТ

 

УМОВЫ

правядзення Мінскага гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

 

  1. Агульныя палажэнні

1.1. У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублiкi Беларусь на 2024 год, лістом установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» «Аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў» з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў праводзіцца Мінскі гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў (далей – конкурс).

1.2. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне рэспубліканскага конкурсу ажыццяўляецца ўстановай адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» (далей – рэспубліканскі цэнтр).

Арганізатарам правядзення Мінскага гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу з’яўляецца камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама.

Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу ажыццяўляецца ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі» (далей – цэнтр).

Для   правядзення       конкурсу   на     кожным     этапе         ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей ‒ аргкамітэты).

Аргкамітэт кожнага этапу конкурсу:

забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне конкурсу; даводзіць інфармацыю аб конкурсе да ведама ўстаноў адукацыі; вызначае месца і канкрэтныя даты правядзення адпаведнага этапу

конкурсу, які прадугледжвае вызначэнне пераможцаў і прызёраў; ажыццяўляе персанальны падбор складу журы конкурсу і зацвярджае

яго ва ўстаноўленым парадку;

аналізуе і абагульняе вынікі конкурсу;

асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі конкурсу ў сродках масавай інфармацыі.

У склад аргкамітэтаў могуць уваходзіць прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, устаноў адукацыі,        сродкаў         масавай     інфармацыі,       прадстаўнікі      органаў самаўпраўлення ўстаноў адукацыі і інш.

Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе аргкамітэтам ствараецца журы, якое:

праводзіць папярэднюю экспертную ацэнку конкурсных работ, прадстаўленых навучэнцамі, і іх абарону;

вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў конкурсу; прадстаўляе         пратаколы па     выніках     конкурсу   ў       адпаведныя

аргкамітэты.

  1. Мэта і задачы конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактару павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнца.

Задачы конкурсу:

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў краязнаўчую даследчую дзейнасць, прывіццё даследчых навыкаў;

выяўленне малавядомых альбо страчаных фактаў рэгіянальнай гісторыі, адметнасцяў матэрыяльнай і духоўнай культуры;

садзейнічанне фарміраванню ў маладога пакалення патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы;

удасканаленне форм работы навуковых аб’яднанняў, аб’яднанняў па інтарэсах, факультатываў краязнаўчай накіраванасці;

садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў.

  1. Удзельнікі конкурсу

У конкурсе прымаюць удзел асобныя навучэнцы (індывідуальна) устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 13 – 17 гадоў.

  1. Парадак правядзення конкурсу

4.1 Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў на кожным этапе:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі;

другі этап (адборачны) – раённы, у раёнах г. Мінска;

трэці этап (адборачны) – Мінскі гарадскі;

чацвёрты   (заключны) – рэспубліканскі.    

Мінскі гарадскі этап, а таксама Рэспубліканскі   этап праводзяцца    ў два туры: першы – завочны, другі – вочны.

4.2 Намінацыі конкурсу

На першы тур конкурсу прадстаўляюцца самастойна выкананыя навучэнцам пад кіраўніцтвам педагога навукова-даследчыя праекты краязнаўчай накіраванасці ў наступных намінацыях:

гісторыя роднага краю (даследуюцца падзеі і факты гісторыі малой радзімы, помнікі археалогіі, гістарычны некропаль, даследаванні па тапаніміі і геральдыцы);

культурная спадчына (даследуюцца помнікі этнаграфіі і фальклору, аб’екты архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва);

геаграфічнае краязнаўства (даследуюцца прыродныя асаблівасці рэгіёна: геалогіі, геамарфалогіі, гідралогіі, расліннага і жывёльнага свету; эканоміка, прамысловасць, сельская гаспадарка і інш.).

Даследчая работа навучэнцаў павінна быць заснавана на мясцовым краязнаўчым матэрыяле, адлюстроўваць актуальнасць, навізну і навуковы падыход.

Для   эфектыўнага      вырашэння         пастаўленных    задач          у якасці кансультантаў праектаў навучэнцаў могуць выступаць супрацоўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў

дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, навукова-даследчых інстытутаў, а таксама спецыялісты адпаведнай накіраванасці з іншых устаноў.

Другі тур конкурсу пройдзе ў форме навукова-практычнай канферэнцыі, дзе навучэнцы будуць абараняць свае навуковыя праекты. Чарговасць выступлення ўдзельнікаў канферэнцыі вызначаецца аргкамітэтам. Рэгламент выступлення – да 7 хвілін (даклад), дадатковы час выдзяляецца на адказы на пытанні журы.

4.3 Патрабаванні да афармлення даследчых работ

Даследчая работа павінна прытрымлівацца наступнай структуры: тытульны ліст (указваецца поўная назва ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раён г. Мінска, назва конкурсу, намінацыі, тэмы работы, прозвішча і імя аўтара работы, клас/ аб’яднанне па інтарэсах, прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка работы, пасада, кантактны тэлефон; месца знаходжання ўстановы адукацыі і год выканання работы);

змест (змяшчае назву структурных частак работы з указаннем нумарацыі адпаведных старонак арабскімі лічбамі);

уводзіны (абгрунтоўваецца актуальнасць і навізна выбранай тэмы, мэта і змест пастаўленых задач, фармулюецца аб’ект і прадмет даследавання, указваецца метад (метады) даследавання для рашэння пастаўленых задач, аналізуецца існуючая літаратура па вызначанай тэме);

асноўная частка (павінна ўтрымліваць сабраную і апрацаваную даследчыкам інфармацыю: апісанне і аргументаваны аналіз асноўных разгледжаных фактаў са спасылкай на крыніцы, высновы);

заключэнне (утрымлівае асноўныя вынікі, да якіх аўтар прыйшоў у працэсе работы над даследаваннем, у адпаведнасці з пастаўленымі мэтамі і задачамі. Пры гэтым адзначаецца самастойнасць, навізна, тэарэтычнае і фактычнае значэнне вынікаў, прапановы па магчымым практычным выкарыстанні вынікаў даследавання);

спіс выкарыстанай літаратуры і інфармацыйныя рэсурсы (уносяцца ўсе крыніцы, якія былі выкарыстаны аўтарам работы. Спіс афармляецца ў адпаведнасці з правіламі бібліяграфічнага апісання);

дадатак (размяшчаецца дапаможны матэрыял для больш поўнага раскрыцця зместу і вынікаў даследавання).

У тэксце работы абавязкова размяшчаюцца спасылкі на літаратуру і дадаткі.

Да тэкста навукова-даследчай работы неабходна прыкласці тэзісы (не болей 3 старонак), у якіх адлюстроўваецца актуальнасць тэмы, мэта і задачы, вынікі даследавання (магчыма з канкрэтнымі прыкладамі).

Рэкамендацыі да напісання і афармлення даследчых работ, іх абароны будуць размешчаны на сайце цэнтра (mgtec.minskedu.gov.by) у раздзеле «Дзейнасць» – «Конкурсы» – «Палажэнні».

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца:

рэфератыўныя і апісальныя работы;

работы, якія змяшчаюць плагіят і парушаюць правы іншых аўтараў; работы, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі падобных конкурсаў мінулых гадоў, з дапрацоўкай ў змесце менш чым на 25%;

работы,      якія   прадстаўлены    на     адпаведныя        этапы пазней устаноўленага тэрміну або прадстаўленыя з парушэннем патрабаванняў дадзеных умоў.

4.4 Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ на першым туры: актульнасць і навізна даследавання, тэарэтычная і практычная значнасць работы;

паўната раскрыцця тэмы; навуковасць і аналітычны падыход;

лагічнасць выкладання, структураванне даследавання; адпаведнасць патрабаванням конкурсу.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ на другім туры:

якасць выступлення (паўната, лагічнасць прадстаўлення работы, аргументаванасць,      валоданне    навуковым     стылем           выкладання, мультымедыйнае суправаджэнне);

камунікатыўныя якасці дакладчыка (эрудыцыя і культура аўтара, падрыхтаванасць да дыскусіі, утрыманне ўвагі аўдыторыі, вытрыманасць часу);

адказы на пытанні (паўната, аргументаванасць уласнага меркавання, перакананасць, уменне весці дыскусію і выкарыстоўваць адказы для паспяховага раскрыцця тэмы, ступень валодання інфармацыяй у абранай тэме).

4.5 Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў і прызёраў конкурсу

Конкурсныя работы (у друкаваным выглядзе) пераможцаў і прызёраў раённых этапаў конкурсу, не болей 6 праектаў ад раёна ў кожнай намінацыі, і пратаколы пасяджэння журы з указаннем колькаснага аналізу ўдзельнікаў раённых этапаў конкурсу дасылаюцца на Мінскі гарадскі этап да 14 лютага 2025 года у цэнтр на адрас: г. Мінск, вул. Варанянскага, 31 (аддзел краязнаўства). Электронныя варыянты конкурсных работ, а таксама электронныя варыянты заявак на ўдзел у Мінскім гарадскім этапе дасылаюцца на электронную пошту цэнтра mgtec@minskedu.gov.by.

Конкурсныя       работы,      якія   прадстаўлены    на     першы тур конкурсу, разглядаюцца Мінскім гарадскім журы конкурсу. Работы, якія па выніках ацэньвання журы набралі найбольшую колькасць балаў дапускаюцца да ўдзелу ў другім туры (колькасць работ у кожнай намінацыі будзе ўсталявана на падставе рашэння журы).

Пераможцы і прызёры Мінскага гарадскога этапу конкурсу вызначаюцца па выніках двух тураў і ўзнагароджваюцца дыпломамі камітэту па адукацыі Мінгарвыканкама I, II, III ступені (у кожнай намінацыі).

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).

 

 

поделиться в: