Аб правядзенні Мінскага гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу-турніру «Дзівосы краю майго»

Аб правядзенні Мінскага

гарадскога этапу рэспубліканскага

конкурсу-турніру «Дзівосы краю майго»

У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2024 год, лістом установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» ад 18 ліпеня 2024 года № 686 «Аб правядзенні рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы», з мэтай фарміравання ў моладзі патрыятычных якасцей, паглыблення пачуцця любові да сваёй краіны праз далучэнне іх да даследавання жыцця і дзейнасці адметных асоб свайго крю, пазнання гісторыі, культуры і прыроднай спадчыны малой радзімы

ЗАГАДВАЮ:

  1. Прызначыць установу адукацыі «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі» (Краўчук С.В.) адказнай за правядзенне Мінскага гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу-турніру «Дзівосы краю майго» ў рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» (далей – конкурс-турнір).
  2. Зацвердзіць прыкладзеныя:

2.1. склад арганізацыйнага камітэта;

2.2  склад журы;

2.3. умовы правядзенні Мінскага гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу-турніру (далей – умовы).

  1. Начальнікам упраўленняў па адукацыі адміністрацый раёнаў г.Мінска, дырэктарам устаноў адукацыі сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі:

3.1. арганізаваць удзел навучэнцаў устаноў адукацыі ў  конкурсе-турніры ў адпаведнасці з зацверджанымі ўмовамі;

3.2. ускласці адказнасць за жыццё і здароўе навучэнцаў у перыяд правядзення конкурсу-турніру і ў дарозе на педагогаў, якія іх суправаджаюць;

3.3 забяспечыць правядзенне ва ўстановах адукацыі навучальнага занятку з удзельнікамі конкурсу-турніру па захаванні і выкананні мер бяспекі падчас правядзення мерапрыемстваў.

  1. Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на начальніка аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы Рысевец Г.В.

 

Першы намеснік старшыні                                             Л.М. Барысенка

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад камітэта па адукацыі

Мінгарвыканкама

СКЛАД АРГКАМІТЭТА

па арганізацыі і правядзенні Мінскага

гарадскога этапу рэспубліканскага

конкурсу-турніру «Дзівосы краю майго» ў рамках рэспубліканскага

грамадзянска-патрыятычнага праекта

«Збяры Беларусь у сваім сэрцы»

 

 

1.                 

Рысевец

Ганна

Віктараўна

 

начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама

2.                 

Чарных

Алена

Іванаўна

загадчык сектара прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама

 

3.                 

Гладкоўская

Наталля

Ігараўна

начальнік аддзела выхаваўчай, ідэалагічнай работы і аховы дзяцінства ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна г.Мінска

 

4.                 

Хацкевіч

Карына

Віктараўна

часова выконваючы абавязкі начальніка аддзела выхаваўчай, ідэалагічнай работы і па ахове дзяцінства ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска

 

5.                 

Машук

Наталля Уладзіміраўна

начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы, аховы дзяцінства ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска

6.                 

Ільінская

Алена

Пятроўна

загадчык сектара выхаваўчай, ідэалагічнай работы і аховы дзяцінства ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска

 

7.                 

Навіцкая

Алена

Уладзіміраўна

начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы, аховы дзяцінства ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Партызанскага раёна г.Мінска

 

8.                 

Батура

Вольга

Міхайлаўна

начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы, аховы дзяцінства ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска

 

9.                 

Брылеўская

Юлія

Віктараўна

 

загадчык сектара выхаваўчай, ідэалагічнай работы і аховы дзяцінства ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска

 

10.            

Прудніковіч

Вера

Сяргееўна

намеснік начальніка – начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска

11.            

Аржанава

Ірына

Віктараўна

загадчык сектара ідэалагічнай, сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Мінска

         

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад камітэта па адукацыі

Мінгарвыканкама

СКЛАД ЖУРЫ

Мінскага гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу-турніру «Дзівосы краю майго» ў рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта

«Збяры Беларусь у сваім сэрцы»

 

 

 

1.               

Плёнкіна

Алена

Аляксандраўна

 

загадчык аддзела экалогіі і краязнаўства дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «АРТ» г.Мінска»

 

2.      

Курыловіч

Мікалай Юр'евіч

настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 111 г.Мінска»

 

3.      

Галінская

Ганна Васільеўна

дырэктар установы «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы»*

 

4.      

Паўлава

Алена Якаўлеўна

 

 

дацэнт кафедры гісторыка-культурнай спадчыны ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтва»*

 

5.      

Шыдлоўская

Аляксандра Мікалаеўна

загадчык аддзела краязнаўства установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі»

 

6.      

Якшук

Галіна Мікалаеўна

метадыст установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны турысцка- экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі»

 

7.      

Мілько

Кацярына Ігараўна

культарганізатар установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны турысцка- экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі»

 

           

 

 

_____________

* па ўзгадненні

 

 

 

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад камітэта па адукацыі

Мінгарвыканкама

 

 

УМОВЫ

правядзення Мінскага гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу-турніру «Дзівосы краю майго» ў рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»

 

  1. Агульныя палажэнні:

1.1. у адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублiкi Беларусь на 2024 год, ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021 – 2025 гады, лістом установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» ад 18 ліпеня 2024 года № 686 «Аб правядзенні рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» (далей – рэспубліканскі праект) з мэтай фарміравання ў моладзі патрыятычных якасцей, паглыблення пачуцця любові да сваёй краіны праз далучэнне іх да даследавання жыцця і дзейнасці адметных асоб свайго краю, да пазнання гісторычнай, культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2024 годзе ў рамках рэспубліканскага праекта праводзіцца Мінскі гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу-турніру «Дзівосы краю майго» (далей – конкур-турнір);

1.2. арганізатарам рэспубліканскага праекта з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне рэспубліканскага праекта ажыццяўляецца ўстановай адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» (далей – рэспубліканскі цэнтр).

Арганізатарам правядзення Мінскага гарадскога этапу рэспубліканскага турніру з’яўляецца камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама.

Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення гарадскога этапу рэспубліканскага турніру ажыццяўляецца ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі» (далей – МДТЭЦДіМ).

  1. Мэта і задачы рэспубліканскага конкурсу-турніру:

конкурс-турнір праводзіцца з мэтай фарміравання ў моладзі патрыятычных якасцей, паглыблення пачуцця любові да сваёй краіны праз далучэнне іх да даследавання жыцця і дзейнасці адметных асоб свайго краю, да пазнання гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы.

Дасягненне пастаўленай мэты ажыццяўляецца праз рашэнне наступных задач:

масавае ўключэнне навучэнцаў у дзейнасць па даследаванні, вывучэнні, аднаўленні (адраджэнні) і выкарыстанні аб’ектаў «страчанай спадчыны»;

захаванне i выкарыстанне матэрыяльных і нематэрыяльных каштоўнасцей малой радзімы, распаўсюджванне інфармацыя аб іх і папулярызацыя на карысць iнтарэсаў грамадства;

даследаванне і папулярызацыя жыцця і дзейнасці выбітных асоб свайго краю;

выхаванне беражлівых адносін да гісторыі і культуры краю, адказнасці за захаванне культурна-гістарычнай спадчыны продкаў;

стварэнне іміджу рэгіёна як прывабнага турысцка-экскурсійнага і культурна-пазнавальнага аб'екта;

стварэнне ўмоў для раскрыцця пазнавальных і творчых здольнасцей навучэнцаў.

  1. Удзельнікі рэспубліканскага конкурсу-турніру:

у конкурсе-турніры прымаюць удзел навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі (індывідуальна) ва ўзросце ад 14 гадоў.

  1. Тэрмін рэалізацыі рэспубліканскага конкурсу-турніру:

рэспубліканскі конкурс-турнір праводзіцца ў перыяд з жніўня па лістапад 2024 года ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап – ва ўстановах адукацыі з 19.08.2024 па 10.09.2024;

другі этап – у раёнах г. Мінска, з 11.09.2024 па 20.09.2024;

трэці этап – Мінскі гарадскі, з 20.09.2024 па 25.10.2024. На дадзеным этапе прымаюць удзел пераможцы і прызёры другога этапу;

чацвёрты этап – рэспубліканскі. Рэспубліканскі этап праводзіцца ў 2 туры: тэарытычны і практычны. Аб даце і месцы правядзення заключнага этапу ўдзельнікам будзе паведамлена дадаткова.

  1. Парадак правядзення конкурсу-турніру:

5.1. на першым этапе рэспубліканскага конкурсу-турніру навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах праводзяць краязнаўчыя даследаванні жыцця і дзейнасці выбітных асоб свайго краю, выяўляюць матэрыяльныя і нематэрыяльныя каштоўнасці сваёй малой радзімы, якія можна ўмоўна аднесці да «страчанай спадчыны» (не маюць яўнай праявы на сённяшні дзень).

Падчас даследаванняў удзельнікі конкурсу-турніру працуюць з архіўнымі дакументамі, матэрыяламі археалагічных даследаванняў, публікацыямі ў спецыяльных навуковых выданнях, матэрыяламі музеяў і г.д.

Аб’ектамі пільнай цікаўнасці ўдзельнікаў конкурсу-турніру становяцца аб’екты «страчанай спадчыны», амаль забытыя ў народзе, ці зруйнаваныя часам і людзьмі.

«Страчанай спадчынай» можа быць нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека (звычаi, традыцыi, абрады, фальклор (вусная народная творчасць, легенды і паданні), традыцыйныя маўленчая культура, гаворка, змест геральдычных аб’ектаў, уласных геаграфічных назваў (тапонімаў) i інш.), а таксама створаныя чалавекам або цесна звязаныя з яго дзейнасцю матэрыяльныя аб’екты (помнікі гісторыі, прыроды, архітэктуры, археалогіі, горадабудаўнiцтва, мастацтва, дакументальныя помнікі і інш.). Аб’екты «страчанай спадчыны» павінны з’яўляцца аўтэнтычнымі і мець гiстарычнае, мастацкае, навуковае або iншае значэнне з пункту гледжання ўдзельніка конкурсу-турніру. Аб’ектам даследаванняў таксама з’яўляюцца малавядомыя, але выбітныя, па меркаваннях удзельнікаў конкурсу-турніру, землякі, хто зрабіў свой унёсак у адметнасць дадзенага рэгіёна.

Па вынікам ствараецца брашура «Дзівосы краю майго», ў якой змешчаны матэрыял аб «топ-3» (па кожнай пазіцыі 3, усяго 9) аб’ектах «страчанай спадчыны» – найбольш значных матэрыяльных і наматэрыяльных каштоўнасцях малой радзімы, а таксама аб выбітных асобах свайго краю.

Брашура (pdf файл) уключае: тытульны ліст, інфармацыю аб аб’ектах, карту-схему з адзначанымі 9 адметнасцямі, спіс выкарыстаных крыніц. Інфармацыя аб аб’ектах павінна быць прадстаўлена лагічна ў адпаведнасці з наступнай структурай: месцазнаходжанне аб’екта, гістарычная даведка, знішчэнне (поўнае ці частковае) аб’екта, ўнёсак «выбітных» асоб у культурнае і (або) духоўнае жыццё малой радзімы, ці уплыў на ход гістарычнага развіцця краю (калі мае месца). Апісанне аб’ектаў дапаўняецца фотаздымкамі, схемамі, малюнкамі. Пры выкарыстанні літаратуры неабходна даваць спасылкі ў тэксце (калі матэрыял аўтарскі, то гэта таксама неабходна адзначыць). Інфармацыя аб адным аб’екце павінна займаць не больш 2 старонак;

5.2. на другім этапе ацэньваюцца брашуры дасланыя ўстановамі адукацыі. Ад кожнага раёна вызначаецца 1 пераможца і прызёры. У трэцім этапе (гарадскім) ўдзельнічае адзін пераможца раённага этапу.

Крытэрыі ацэнкі брашуры:

лагічнасць і змястоўнасць прадстаўленай інфармацыі аб аб’екце;

значнасць аб’екта для сваёй мясцовасці (ці краю);

крэатыўнасць афармлення;

самастойнасць у зборы і аналізе матэрыялу;

наяўнасць спасылак на крыніцы;

5.3. на трэцім Мінскім гарадскім этапе ўстанова дадатковай адукацыі МДТЭЦДіМ з 27 верасня 2024 года размяшчае на сайце распрацаваныя брашуры кожнага пераможцы другога этапу для знаёмства з імі ўдзельнікаў. У вызначаны час у анлайн фармаце праводзіцца краязнаўчая віктарына, якая распрацавана на падставе матэрыялаў брашур. Аб тэрмінах правядзення віктарыны ўдзельнікам будзе паведамлена дадаткова.

Па выніках віктарыны 5 навучэнцаў, якія набралі вышэйшы бал, адбіраюцца для ўдзелу ў чацвёртым этапе;

5.4на рэспубліканскі этап прадстаўляюцца: 5 брашур – пераможцаў трэцяга этапу і спіс каманды ад горада Мінска (назва каманды, прозвішча, імя, імя па бацьку, установа адукацыі, узрост прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка каманды з кантактным нумарам тэлефона).

Камандзе ад горада Мінска неабходна да 25 кастрычніка 2024 года прайсці электронную рэгістрацыю на платформе «Патрыёт.by» (https://patriot.rcek.by/), якая будзе змешчана ў модулі «Афіша падзей». Рэгістрацыя ўключае прадстаўленне кантактных дадзеных аб аўтарах брашур і кіраўніку каманды, а таксама спасылку на брашуры ўдзельнікаў.

Рэспубліканскі этап праводзіцца ў вочным фармаце ў 2 туры: тэарытычны і практычны. Аб даце і месцы правядзення заключнага этапу ўдзельнікам будзе паведамлена дадаткова.

Для падрыхтоўкі каманд да ўдзелу ў рэспубліканскім этапе напярэдні (за 2 тыдні) на сайце рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/) змяшчаюцца брашуры ўдзельнікаў дадзенага этапу;

5.4.1. першы тур (тэарытычны) уключае заданні адкрытага і закрытага тыпу на веданне «страчанай» гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Беларусі. Заданні будуць распрацаваны на аснове матэрыялу, прадстаўленага ў брашурах удзельнікаў.

Тэарэтычны тур складаецца з некалькіх частак:

«інтэлект-буквар» (каманды адказваюць на пытанне, адказ на якое пачынаецца з літары згодна беларускага алфавіта);

«3х10» (пытанні размеркаваны па трох тэматычных катэгорыях (матэрыяльныя, нематэрыяльныя аб’екты, выбітныя асобы), якія ўключаюць дзесяць рознаўзроўневых пытанняў у кожнай катэгорыі);

5.4.2. у другім туры (практычны) каманда за пэўны час павінна скласці экскурсію-імправізацыю па аб’ектах (з пераліку прадстаўленных у брашурах), якія атрымалі па выніках жараб’ёўкі.

Крытэрыі ацэнкі практычнага тура:

лагічнасць пабудовы экскурсіі;

экскурсійная падача інфармацыі;

паўната і дасканаласць звестак аб аб’ектах;

адказы на пытанні;

5.4.3. каманды-пераможцы і прызёры конкурсу-турніру вызначаюцца па выніках двух тураў;

5.5. пратаколы пасяджэння журы раёнага этапу з матэрыяламі пераможцаў накіроўваюцца на Мінскі гарадскі этап да 20 верасня 2024 года на электронны адрас: mgtec@minskedu.gov.by (аддзел краязнаўства МДТЭЦДіМ. Тэлефон для даведак: 8 017 3520848).

Пратаколы пасяджэння журы Мінскага гарадскога этапу з матэрыяламі пераможцаў накіроўваюцца на рэспубліканскі этап да 28 кастрычніка 2024 года на электронны адрас: info@rcek.by (з паметкай аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання).

Дадатковая інфармацыя і кансультацыі па тэлефоне: 8017 3200633 (аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання);

5.6. аўтары, удзельнікі конкурсу, даюць згоду арганізатарам на публікацыю сваіх работ, публічную дэманстрацыю і некамерцыйнае выкарыстанне матэрыялаў (з захаваннем аўтарскіх правоў) з мэтай папулярызацыі рэспубліканскага праекта;

5.7. падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу-турніру:

пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу-турніру ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі ўдзельнікаў рэспубліканскага цэнтра.

Пераможцы і прызёры Мінскага гарадскога этапу рэспубліканскага турніру ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі камітэту па адукацыі I, II, III ступені.

  1. Арганізацыйныя камітэты:

для арганізацыі і правядзення рэспубліканскага конкурсу-турніру на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей ‒ аргкамітэты).

Аргкамітэт кожнага этапу:

забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне рэспубліканскага конкурсу-турніру;

даводзіць інфармацыю да ведама ўстаноў адукацыі;

ажыццяўляе персанальны падбор складу журы конкурсу-турніру;

аналізуе і абагульняе вынікі рэспубліканскага конкурсу-турніру;

асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі рэспубліканскага конкурсу-турніру ў сродках масавай інфармацыі.

У склад аргкамітэтаў могуць уваходзіць прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі органаў самакіравання ўстаноў адукацыі і інш.

Для падвядзення вынікаў рэспубліканскага конкурсу-турніру на кожным этапе аргкамітэтам ствараецца журы.

Журы на ўсіх этапах рэспубліканскага конкурсу-турніру:

ацэньвае праекты, якія прадстаўлены ўстановамі адукацыі;

вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў рэспубліканскага конкурсу-турніру;

прадстаўляе рашэнні (пратаколы) па выніках конкурсу-турніру і іншую неабходную інфармацыю ў адпаведныя аргкамітэты.

  1. Фінансаванне рэспубліканскага праекта:

фінансаванне рэспубліканскага праекта ажыццяўляецца:

на першым, другім, трэцім этапах – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам;

на заключным этапе – Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжанага на іншыя выдаткі ў галіне адукацыі (план мерапрыемстваў па рэалізацыі падпраграмы 10 «Маладзёжная палітыка» на 2024 год Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021–2025).

Для фінансавання рэспубліканскага праекта на ўсіх этапах могуць быць выкарыстаны іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспубліка Беларусь

поделиться в: