Аб правядзенні Мінскага гарадскога этапу конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

№177-ОС

12.04.2024

 

 

Аб правядзенні Мінскага гарадскога этапу конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

З мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы

ЗАГАДВАЮ:

  1. Установе адукацыі «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі» арганізаваць і правесці Мінскі гарадскі этап конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» (далее ‑ конкурсы Акцыі).
  2. Зацвердзіць прыкладзеныя:

2.1. склад арганізацыйнага камітэта;

2.2. склад журы;

2.2. палажэнне аб правядзенні Мінскага гарадскога этапу конкурсаў Акцыі (далей – палажэнне).

  1. Начальнікам упраўленняў па адукацыі адміністрацый раёнаў г.Мінска, дырэктарам устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі:

3.1. арганізаваць удзел навучэнцаў устаноў адукацыі ў конкурсах Акцыі ў адпаведнасці з палажэннем, зацверджаным пунктам 2 загада;

3.2. ускласці адказнасць за жыццё і здароўе навучэнцаў у перыяд правядзення конкурсаў Акцыі на педагагічных работнікаў, якія іх суправаджаюць;

3.3. забяспечыць правядзенне ва ўстановах адукацыі навучальнага занятку з удзельнікамі конкурсаў Акцыі па захаванні і выкананні мер бяспекі падчас правядзення мерапрыемстваў і ў дарозе.

  1. Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на першага намесніка старшыні Барысенка Л.М.

 

Старшыня                                                                     А.В. Стрыгельскі

 

 

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад камітэта па адукацыі

Мінгарвыканкама

 

СКЛАД АРГКАМІТЭТА

па арганізацыі і правядзенні Мінскага гарадскога этапу конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

 

 

1.                   

Рысевец

Ганна Віктараўна

начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама

 

2.                   

Чарных

Алена Іванаўна

загадчык сектара прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама

 

3.                   

Краўчук

Святлана Васільеўна

дырэктар установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі»

 

4.                   

Гладкоўская

Наталля Ігараўна

начальнік аддзела выхаваўчай, ідэалагічнай работы і аховы дзяцінства ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна г.Мінска

 

5.                   

Фаміна

Наталля Міраславаўна

начальнік аддзела выхаваўчай, ідэалагічнай работы і па ахове дзяцінства ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска

 

6.                   

Машук

Наталля Уладзіміраўна

начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы і аховы дзяцінства ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска

 

7.                   

Ільінская

Алена Пятроўна

загадчык сектара выхаваўчай, ідэалагічнай работы і аховы дзяцінства ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска

 

8.                   

Навіцкая

Алена Уладзіміраўна

начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы, аховы дзяцінства ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Партызанскага раёна г.Мінска

 

9.                   

Батура

Вольга Міхайлаўна

 

начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы, аховы дзяцінства ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска

 

10.               

Брылеўская

Юлія Віктараўна

 

загадчык сектара выхаваўчай, ідэалагічнай работы і аховы дзяцінства ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска

 

11.               

Ганчарэнка

Святлана Канстанцінаўна

намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска

 

12.               

Аржанава

Ірына Віктараўна

загадчык сектара ідэалагічнай, сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Мінска

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад камітэта па адукацыі

Мінгарвыканкама

 

СКЛАД ЖУРЫ

Мінскага гарадскога этапу конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»

 

 

1.                   

* Паўлава

Алена Якаўлеўна

 

дацэнт кафедры гісторыка-культурнай спадчыны ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва»

 

2.                   

Казлоўская

Іна Леанідаўна

намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі» (далей – МГТЭЦДіМ)

 

 

3.                   

Клюцкі

Сяргей Вячаслававіч

метадыст установы адукацыі МГТЭЦДіМ

 

4.                   

Мілько

Кацярына Ігараўна

 

культарганізатар МГТЭЦДіМ

 

 

5.                   

Якшук

Галіна Мікалаеўна

метадыст МГТЭЦДіМ

 

               

 

* па ўзгадненні

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Загад камітэта па адукацыі

Мінгарвыканкама

 

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзеннi Мінскага гарадскога этапу конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзiмаю заву»

 

  1. Агульныя палажэнні:
    • У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублiкi Беларусь на 2024 год, планам мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі на 2021–2025 гг., зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2020 года № 312, пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублiкi Беларусь ад 15 лютага 2024 года № 06-01-14/1825/дс «Аб правядзенні конкурсаў рэспублiканскай акцыі «Я гэты край Радзiмаю заву» (далей – Акцыя) з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыi папатрыятычным выхаваннi дзяцей i навучэнскай моладзi праз актыўнае ўключэнне ix ва ўсебаковае вывучэнне гiсторыка-культурнай i прыроднай спадчыны малой радзiмы ў 2024 годзе ў рамках Акцыі праводзяцца:

рэспубліканскі конкурс юных геолагаў;

рэспубліканскі конкурс «Праз мінулае ў сучаснасць»;

рэспубліканскі конкурс «Па старонках Дзённіка вандроўніка».

  • Непасрэдным арганізатарам конкурсаў Акцыі з’яўляецца ўстанова адукацыі «Рэспублiканскi цэнтр экалогii i краязнаўства» (далей – Рэспублiканскi цэнтр).

Арганізатарам правядзення Мінскага гарадскога этапу конкурсаў Акцыі з’яўляецца камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама.

Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу «Праз мінулае ў сучаснасць», гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу «Па старонках Дзённіка вандроўніка» ажыццяўляецца ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі» (далей – МДТЭЦДіМ).

  • Мерапрыемствы Акцыі праводзяцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў (акрамя рэспубліканскага конкурсу юных геолагаў):

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі;

другі этап (адборачны) – у раёнах г.Мінска;

трэці этап (адборачны) – Мінскі гарадскі;

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі. На дадзеным этапе прымаюць удзел пераможцы і прызёры трэцяга этапу.

  • Для правядзення мерапрыемстваў Акцыі на кожным этапе ствараюцца арганізацыйныя камітэты (далей – аргкамітэты).

Аргкамітэт кожнага этапу:

забяспечвае арганізацыйнае і метадычнае суправаджэнне мерапрыемстваў Акцыі;

даводзіць інфармацыю аб мерапрыемствах Акцыі да ведама ўстаноў адукацыі;

вызначае месца і канкрэтныя даты правядзення адпаведнага этапу мерапрыемстваў Акцыі, якія прадугледжваюць вызначэнне пераможцаў і прызёраў;

ажыццяўляе персанальны падбор складу журы мерапрыемстваў Акцыі і зацвярджае яго ва ўстаноўленым парадку;

аналізуе і абагульняе вынікі мерапрыемстваў Акцыі;

асвятляе ход падрыхтоўкі, правядзення і вынікі мерапрыемстваў Акцыі ў сродках масавай інфармацыі.

У склад аргкамітэтаў могуць уваходзіць прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, устаноў адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі органаў самакіравання ўстаноў адукацыі і інш.

  • Для падвядзення вынікаў мерапрыемстваў Акцыі на кожным этапе аргкамітэтам ствараецца журы, якое:

праводзіць ацэнку конкурсных работ (у завочнай і вочнай (пры неабходнасці) формах);

вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў мерапрыемстваў Акцыі;

прадстаўляе выніковыя пратаколы мерапрыемстваў Акцыі ў адпаведныя аргкамітэты.

1.6. Удзельнікі мерапрыемстваў Акцыі – асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

  1. Асаблівасці правядзення мерапрыемстваў Акцыі:

2.1. З умовамі правядзення рэспубліканскага конкурсу юных геолагаў можно азнаеміцца на сайце Рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/).

2.2. Гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу «Праз мінулае ў сучаснасць» праводзіцца з сакавіка па кастрычнік 2024 года.

2.2.2. Асноўныя мэта і задачы конкурсу:

конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, духоўнага ўзбагачэння праз пераемную сувязь пакаленняў, усведамлення навучэнцамі маральнай каштоўнасці асабістага дачынення да мінулага, сучаснасці і будучыні свайго краю.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

далучэнне моладзі да дзейнасці, накіраванай на даследаванне і папаўненне летапісу ўстановы адукацыі;

пашырэнне гісторыка-летапіснага кругагляду навучэнцаў;

адраджэнне і перайманне традыцый установы адукацыі;

умацаванне сувязяў паміж рознымі пакаленнямі навучэнцаў установы адукацыі;

матывацыя навучэнцаў да актыўнай стваральнай дзейнасці і адказнасці за свае ўчынкі;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных даследчыкаў ‒ актыўных удзельнікаў конкурсу.

2.2.3. Парадак правядзення конкурсу:

удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца творчыя калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 13–18 гадоў.

2.2.4. Конкурс праводзіцца па намінацыях: «Летапіс устаноў агульнай сярэдняй адукацыі», «Летапіс устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі», «Летапіс устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі».

2.2.5. Удзельнікі конкурсу даследуюць гісторыю станаўлення і развіцця адукацыі на дадзенай тэрыторыі ў розныя гістарычныя перыяды; здабываюць, аналізуюць, сістэматызуюць і абагульняюць інфармацыю, атрыманую з розных інфармацыйных крыніц аб дадзенай установе адукацыі, яе настаўніках і адметных выпускніках; праводзяць культурна-асветніцкую работу па захаванні традыцый установы адукацыі і папулярызацыі дзейнасці яе настаўнікаў і выпускнікоў.

Пры стварэнні летапісу ўдзельнікі конкурсу прытрымліваюцца храналагічнага прынцыпу, асаблівую ўвагу надаюць зменам, якія адбываліся ва ўстанове адукацыі з цягам часу.

2.2.6. На конкурс прадстаўляецца летапіс установы адукацыі, які складаецца з наступных частак:

даследчага матэрыялу (не болей 3 старонак) па гісторыі станаўлення і развіцця адукацыі на дадзенай тэрыторыі (ад першай згадкі да сённяшняга дня), з указаннем выкарыстаных гістарычных крыніц;

летапіснага матэрыялу, дзе прадстаўлены ў храналагічнай паслядоўнасці: найбольш адметныя старонкі гісторыі ўстановы адукацыі з прадстаўленнем пацвярджаючых фотаматэрыялаў, а таксама выявы (фотаздымак, малюнак, макет, план і г.д.) установы адукацыі ў розныя гады яе існавання; творчая дзейнасць і працоўны шлях славутых настаўнікаў і выпускнікоў, педагогаў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны (дапаўняецца фотаздымкамі, фотадакументамі і г.д.); традыцыі, значныя дасягненні ўстановы адукацыі;

апісанне прадмета (-аў) (з фотавыявай), які прадстаўляе каштоўнасць для дадзенай установы адукацыі і адлюстроўвае важныя вехі гістарычнага развіцця ўстановы (можа знаходзіцца ў музеі, музейнай экспазіцыі, ці захоўвацца асобна);

матэрыял, які пацвярджае правядзенне культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў па папулярызацыі і захаванні гісторыі ўстановы адукацыі.

Адначасова з папяровым варыянтам летапісу, прадстаўляецца яго электронная версія, якая цалкам дубліруе папяровы варыянт.

2.2.7. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць патрабаванням адносна структуры летапісу;

аналітычны падыход;

змястоўнасць матэрыялу;

храналалагічная паслядоўнасць;

культурна-асветніцкая і папулярызацыйная дзейнасць;

творчы падыход у афармленні;

культура мовы.

2.2.8. Конкурсныя матэрыялы пераможцаў (1 месца) і прызёраў (2 і 3 месца) раённых этапаў конкурсу і пратаколы пасяджэння журы з указаннем колькаснага аналізу ўдзельнікаў раённых этапаў конкурсу за подпісам начальніка  ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі раёна г.Мінска дасылаюцца, згодна палажэнню, на Мінскі гарадскі этап: да 15 верасня 2024 года на адрас: г.Мінск, вул. Варанянскага, 31, каб.№4 (аддзел краязнаўства МДТЭЦДіМ). Тэлефон для даведак: 8017 352 08 48, email: mgtec@minskedu.gov.by.

2.2.9. Для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу Мінскі гарадскі аргкамітэт да 15 кастрычніка 2024 года павінен запоўніць заяўку на ўдзел, якая размяшчаецца на платформе «Патриот.by» (https://patriot.rcek/by/) у афішы мерапрыемства. Заяўка ўключае прадстаўленне канкрэтных дадзеных пераможцаў і прызёраў гарадскога этапу конкурсу і матэрыялаў удзельнікаў конкурсу.

2.3. Гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу «Па старонках Дзённіка вандроўніка» (далей – конкурс) праводзіцца з сакавіка па снежань 2024 года.

2.3.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу:

конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання патрыятызму ў  навучэнцаў праз іх далучэнне да актыўнай турысцка-экскурсійнай дзейнасці.

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

пашырэнне ведаў навучэнцаў аб гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыне роднага краю;

развіццё пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў і іх творчых здольнасцей;

удасканаленне сістэмы турысцка-экскурсійнай работы ва ўстановах адукацыі, развіццё адукацыйнага турызму.

2.3.2. Парадак правядзення конкурсу:

у конкурсе прымаюць удзел навучэнцы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзвюх катэгорыях: 1 – 4 класы, 5 – 11 класы.

Навучэнцы індывідуальна (у суправаджэнні законных прадстаўнікоў непаўналетняга) або ў складзе экскурсійных груп удзельнічаюць у экскурсіях/паходах, запаўняюць Дзённік вандроўніка (далей – Дзённік), у якім фіксуюць наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны.

Дзённік запаўняецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (https://rcek.by/Турысцка-экскурсійная работа).

2.3.3. Конкурсная работа складаецца з Дзённіка і творчай работы «З алоўкам у вандроўку».

Пры ацэнцы Дзённіка ўлічваецца наяўнасць наступных паказчыкаў:

колькасць экскурсій/паходаў, у якіх прынялі ўдзел навучэнцы (ад 2 да 5, у залежнасці ад узросту);

паўната запаўнення табліц (па экскурсіях/паходах, якія здзейснілі навучэнцы);

выкананыя заданні (для навучэнцаў II і III ступеняў адукацыі, якія размешчаны ў канцы Дзённіка);

адзнакі (абавязкова) аб наведванні экскурсійных аб’ектаў;

qr-коды – спасылкі на фотаздымкі (фотаздымкі павінны быць зроблены на фоне аб’ектаў маршруту і мець подпіс: дата, назва аб’ектаў, месца знаходжання);

запіс, які зроблены падчас ці пасля экскурсіі/паходу (разварот Дзённіка «Для заметок/Мои впечатления»).

Таксама будзе ацэньвацца афармленне, акуратнасць запаўнення Дзённіка, культура мовы.

Творчая работа «З алоўкам у вандроўку» (далей – творчая работа) – гэта матэрыял інфармацыйна-публіцыстычнага жанру ў выглядзе нататкі адной з экскурсіі/паходу: аповед аб падзеях, уражаннях, назіраннях, сустрэчах з цікавымі людзьмі. Матэрыял павінен змяшчаць: завязку (пачатак падзеі), развіццё дзеянняў (апісанне канкрэтных дзеянняў, якія адбыліся падчас экскурсіі/паходу), кульмінацыю (найбольш цікавы, яркі момант у экскурсіі/паходзе), развязку (уражанні, якія засталіся пасля экскурсіі/паходу).

На конкурс падаецца творчая работа, напісаная ад рукі ўдзельнікам конкурсу.

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў:

адпаведнасць патрабаванням да конкурснага матэрыялу;

змястоўнасць (паўната раскрыцця, арыгінальнасць задумы);

аўтарскае прадстаўленне работы (самастойныя і абгрунтаваныя меркаванні, адпаведнасць зместу ўзросту аўтара);

адпаведнасць жанру (нататкі);

культура мовы.

Вынікі конкурсу падводзяцца па суме балаў ацэнкі Дзённіка і творчай работы.

  1. Конкурсныя матэрыялы пераможцаў (1-е месца) і прызёраў (2-е, 3-е месцы) раённых этапаў конкурсу (п.2.2. і п.2.3.) і пратаколы пасяджэння журы з указаннем колькаснага аналізу ўдзельнікаў раённых этапаў конкурсу за подпісам начальніка ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі раёна г.Мінска дасылаюцца на Мінскі гарадскі этап да 1 лістапада 2024 года на адрас: г.Мінск, вул. Варанянскага, 31, каб. № 4 (аддзел краязнаўства МДТЭЦДіМ). Тэлефон для даведак: 8 017 352 0848, email: mgtec@minskedu.gov.by.
  2. Для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу Мінскі гарадскі аргкамітэт да 2 снежня 2024 года павінен запоўніць заяўку на ўдзел, якая размяшчаецца на платформе «Патриот.by» (https://patriot.rcek/by) у афішы мерапрыемства. Заяўка ўключае прадстаўленне канкрэтных дадзеных пераможцаў і прызёраў гарадскога этапу конкурсу і матэрыялаў удзельнікаў конкурсу (не больш за 6 работ у кожнай катэгорыі) у электронным выглядзе.

Папяровы варыянт зарэгістраваных матэрыялаў, а таксама пратаколы пасяджэнняў журы з указаннем колькаснага аналізу ўдзельнікаў гарадскога этапу конкурсу дасылаюцца да 5 снежня 2024 года на адрас: 220114, г.Мінск, вул. Макаёнка, 8 (Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання). Тэлефон для даведак: 8 017 320 06 33.

  1. Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, горада, назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтару работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, поўны ўзрост, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў. Да матэрыялу, напісанага на рускай мове, неабходна ўключаць тытульную старонку на беларускай мове.
  2. Аўтары, удзельнікі мерапрыемстваў, даюць згоду арганізатарам адпаведных этапаў правядзення мерапрыемстваў на публікацыю сваіх работ у друкаваных і (ці) электронных выданнях, публічную дэманстрацыю на сайтах арганізатараў, некамерцыйнае выкарыстанне матэрыялаў з мэтай папулярызацыі Акцыі (з захаваннем аўтарскіх правоў), а таксама згоду на праўку і скарачэнні (пры неабходнасці) тэкставых матэрыялаў з захаваннем аўтарскай пазіцыі.
  3. Падвядзенне вынікаў мерапрыемстваў Акцыі:

пераможцы і прызёры мерапрыемстваў Акцыі вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі згодна з парадкам правядзення адпаведнага мерапрыемства.

Пры падвядзенні вынікаў мерапрыемстваў Акцыі пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).

Пераможцы і прызёры Мінскага гарадскога этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі камітэту па адукацыі Мінгарвыканкама I, II, III ступені, дыпломамі МДТЭЦДіМ.

Пераможцы і прызёры заключнага этапу мерапрыемстваў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра.

  1. Фінансаванне мерапрыемстваў Акцыі ажыццяўляецца:

на першым, другім, трэцім этапах – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

на чацвёртым (заключным) этапе – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Камандзіровачныя выдаткі педагогам і праезд удзельнікаў мерапрыемстваў заключнага этапу адпаведнага мерапрыемства Акцыі ажыццяўляецца за кошт накіроўваючай арганізацыі.

поделиться в: